Мэта і задачы школы на 2024/2025 навучальны год

МЭТА: стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна  мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы

ЗАДАЧЫ:

  • павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў;
  • удасканальваць сістэму работы з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі;
  • ствараць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па фарміраванні і развіцці функцыянальнай адукаванасці вучняў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, актуальных накірункаў прафарыентацыйнай работы, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін вучняў;
  • садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
  • ствараць бяспечныя ўмовы для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця;
  • развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі праз стварэнне адпаведных з сучаснымі патрабаваннямі умоў для якаснай адукацыі вучняў.