Яндекс.Метрика

Задачи и функции

Мэта і задачы школы на 2022/2023 навучальны год

МЭТА: стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае павышэнне якасці адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам.

ЗАДАЧЫ:

1. ствараць умовы для рэалізацыі асобасных творчых здольнасцей вучняў у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці правядзенння вучэбных  і факультатыўных заняткаў;

2. удасканальваць механізмы педагагічнага суправаджэння алімпіяднай падрыхтоўкі, развіцця інтэлектуальных здольнасцей высокаматываваных вучняў праз прыцягненне да ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, навукова-практычных канференцыях;

3. прыцягваць педагогаў да засваення і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

4. садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай тдэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

5. умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы за кошт прыцягнення пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.